Рыэлтарам могуць забараніць працаваць па перадаплаце

Мінюст прапануе забараніць рыэлтарам працаваць па перадаплаце. Пра такую ініцыятыву паведаміў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі падчас прэс-канферэнцыі 17 лютага.

Па словах міністра, якія перадае БЕЛТА, рыэлтарскія арганізацыі усё часцей аказваюць паслугі нядобрасумленна. Таму чыноўнікі правялі маніторынг іх дзейнасці і выпрацавалі прапановы па ўдасканаленні заканадаўства. У прыватнасці, прапаноўваецца забараніць папярэднюю аплату за інфармацыю пра вакантныя для арэнды памяшканні. "Мы прапануем замацаваць магчымасць аплаты па факце: аказаная паслуга, заключаная дамова аб арэндзе — павінна следаваць аплата", — паведаміў Сліжэўскі.

Летась пасля праверак рыэлтарскіх арганізацый было вынесена 11 пастаноў пра адміністрацыйныя спагнанні. 10 арганізацыяў атрымалі прадпісанні пра ліквідацыю выяўленых парушэнняў. Дзве рыэлтарскія арганізацыі (ТДА "Інтэрнэйшнл Эстейт" і ТАА "Аргуссэрвіс") былі пазбаўленыя ліцэнзій.

Цяпер у Беларусі рыэлтарскія паслугі аказвае 141 арганізацыя, дзе працуюць каля 4000 спецыялістаў. Пасведчанні аб атэстацыі рыэлтара маюць 900 асоб.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі