Сабаленка і Сасновіч выйшлі ў другі круг парнага разраду на US Open

Сабаленка і Сасновіч выйшлі ў другі круг парнага разраду на US Open

У парным разрадзе на US Open паспяхова стартавалі дзве беларускія тэнісісткі, інфармуе БЕЛТА.

Арына Сабаленка ў пары з бельгійкай Элізэ Мертэнс абыгралі расіянку Ганну Блінкову і кітаянку Яфань Ван — 6:3, 6:4.

Аляксандра Сасновіч у дуэце са славачкай Вікторыяй Кужмавай атрымалі перамогу над бельгійска-шведскім тандэмам Кірстэн Фліпкенс / Юханна Ларсан — 6:0, 6:4.

Яшчэ адна беларуска Лідзія Марозава і славенка Катарына Срэбатнік прайгралі канадска-кітайскай пары Габрыэла Даброўскі / Іфань Сюй — 5:7, 4:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі