Сабаленка не прайшла ў 1/16 тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Сабаленка не прайшла ў 1/16 тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (10 WTA) не прайшла ў 1/16 фіналу турніру катэгорыі “Прэм’ер” у Мадрыдзе. Яна саступіла расіянцы Святлане Кузняцовай (109) — 5:7, 4:6.

На гэтым турніры выступае таксама беларуска Вікторыя Азаранка (50), якая згуляе з расіянкай Дар’ей Касаткінай (21). Яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны Аляксандра Сасновіч (34) пазмагаецца з эстонкай Анет Кантавейт (15).

У 1/16 фіналу парнага разраду згуляюць беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма — іх саперніцамі стане славенска-сербскі тандэм Андрэя Клепач і Аляксандра Круніч.

Вікторыя Азаранка ў пары аўстралійкай Эшлі Барці ў першым раундзе выступіць супраць кітаянкі Чжаасюань Ян і полькі Алісіі Расольскай.

Арына Сабаленка будзе гуляць з Элізе Мертэнс — яны пачнуць выступ адразу з 1/8 фіналу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі