Сабаленка прайграла Вазняцкі ў фінале турніру ў Істбурне
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла ў фінале турніру ў Істбурне Каралін Вазняцкі з Даніі. Драматычны матч у двух сэтах скончыўся з лікам 5:7, 6:7. Адзначым, што для беларускі гэта першы ў кар’еры фінал на турніры катэгорыі “Прэм’ер”, да таго ж яна мае 45-ы радок у сусветным рэйтынгу, а яе саперніца — 2-і.
Раней Сабаленка выбіла з турніру ў Істбурне трох топавых тэнісістак: Юлія Гёргес з Нямеччыны (13), Элізу Мертэнс з Бельгіі (15), Караліну Плішкаву з Чэхіі (7). У паўфінале яна перамагла знакамітую польку Агнешку Радваньску (31).
Дзякуючы добрым выступам на гэтым турніры, Сабаленка істотна ўздымецца ў сусветным рэйтынгу з наступнага панядзелка.