Сабаленка ў Рыме з цяжкасцю абыграла Валынец з другой сотні рэйтынгу

Турнір у Рыме

Турнір у Рыме / Getty Images

Арына Сабаленка ў Рыме ў матчы 1/32 фіналу з цяжкасцю абыграла Кэці Валынец з другой сотні рэйтынгу WTA. Амерыканская тэнісістка аказала годнае супраціўленне другой ракетцы свету. Першы сэт яна выйграла з лікам 6:4. У другім Сабаленка пераламіла няўдалы для сябе ход гульні (6:3), а ў трэцім сэце паставіла пераможную кропку (6:2).

Наступная саперніца — украінка Даяна Ястрэмская (33).

Раней у 1/16 фіналу выйшлі Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі