Сацыял-дэмакраты 1 красавіка здадуць у КДБ “антыпрэзідэнцкія” мультфільмы
Моладзевая структура Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) патрабуе вызвалення старшыні БСДП Аляксандра Казуліна і гатова падключыцца да эстафетнай палітычнай галадоўкі, якая ідзе ў краіне, да іншых акцый салідарнасці з палітзняволеным.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 29 сакавіка на пасяджэнні моладзевай камісіі, паведаміў намеснік старшыні партыі Ігар Рынкевіч. Паводле яго слоў, моладзь таксама выказала пратэст у сувязі з праведзенымі КДБ вобыскамі ў кватэрах журналістаў, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі СМІ.
Маладыя сацыял-дэмакраты лічаць, што своеасаблівым адказам на рэпрэсіі ўладаў магла б стаць першакрасавіцкая акцыя па добраахвотнай здачы ў Камітэт дзяржбяспекі "антыпрэзідэнцкіх" мультфільмаў на DVD і іншых носьбітах.
БелаПАН