Салігорскі тэлеканал адмовіўся віншаваць Лукашэнку песняй "Апошняя восень"

Салігорац Павал Батуеў хацеў павіншаваць кіраўніка Беларусі са святам 7 лістапада песняй ДДТ “Апошняя восень”. Мясцовы тэлеканал СТК адмовіўся задаволіць гэтую заяўку.
Як распавёў Еўрарадыё сам Батуеў, СТК прымае заяўкі на віншаванні з магчымасцю ўключаць песні. Але заяўку з віншаваннем кіраўніка Беларусі ды яго сына Колі з дзяржаўным святам Беларусі – Днём Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў салігорца не прынялі.

Спярша Батуеў спрабаваў зрабіць заяўку праз тэлефон. Яго папрасілі прыйсці ў рэдакцыю, што салігорац і зрабіў. Але заяўку ў яго не прынялі і ў пісьмовым выглядзе, бо ў яго ня было аўтарскіх правоў на песню “Апошняя восень” гурта ДДТ.

Батуеў вырашыў змяніць песню і папрасіў паставіць “My Immortal” у выкананні Еvanescence . Але і гэтую заяўку не прынялі.

Батуеў: “Мне адмовілі. Аргументавалі гэта тым, што рэдакцыя сама вызначае фармат. І лічыць, што ім гэта не патрэбна. Галоўнага рэдактара на месцы не было. Была толькі намесніца галоўнага рэдактара. Яна сказала: гэта нашая рэдакцыя, наш канал - што хочам, то і робім”.

Павал напісаў прапанову ў кнігу скаргаў тэлеканала СТК, каб яму пісьмова патлумачылі, на падставе чаго яго заяўка не была прынятая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі