Самай дарагой летняй здзелкай у Мінску стаў продаж кватэры за $466 тысяч
У Мінску за месяц у сярэднім прадавалі паўтары тысячы кватэр (ілюстрацыйнае фота)
У чэрвені-жніўні ў Мінску было здзейснена 4747 здзелак з кватэрамі, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці. Атрымліваецца, што за месяц у сярэднім прадавалі паўтары тысячы кватэр.
Самай дарагой летняй здзелкай стаў продаж чатырохпакаёвай кватэры па Ратамскай вуліцы плошчай 115,4 кв. м. За яе заплацілі $466 тысяч.
Самая вялікая прададзеная летам 2024-га кватэра — сяміпакаёўка на вуліцы Веры Харужай. Яе плошча складае 224,4 кв. м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.