Самыя рэпрэсіўныя суддзі Беларусі — спіс праваабаронцаў
Суд / CC BY-SA 2.0 / verkeorg / 484563651
Беларускія праваабаронцы з "Вясны" склалі спіс самых рэпрэсіўных судзей 2022 года. Напрыклад, суддзя Наваполацка Зінаіда Балаболава вядома сваімі жорсткімі рашэннямі ў дачыненні да старшыні незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольгі Брыцікавай, актывістцы Ганны Тукавай, актывіста Андрэя Галавырына і супрацоўнікаў "Нафтана".
Суддзя Іванаўскага раёна Генадзь Кудласевіч судзіў мясцовых жыхароў пасля масавага хапуна ў горадзе. Тады падчас аднаго з працэсаў ён абурыўся і нават пачаў крычаць на затрыманую, бо не разумеў, чаму яна не адчыняла брамку невядомым людзям у чорным адзенні.
Цягам некалькіх месяцаў у Баранавічах працягвалася хваля рэпрэсій. Мясцовых жыхароў выклікалі на "прафілактычныя гутаркі", прымушалі праходзіць паліграф і здаваць біяматэрыялы, выклікалі на допыты і арыштоўвалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Па рашэннях суддзяў Аксаны Капач і Іны Паўлоўскай дзясяткі чалавек былі асуджаныя да арыштаў і велізарных штрафаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.