Санкцыі: Еўрасаюз дадаў расіян у "чорны спіс"
Такім чынам краіны ЕС рэагуюць на дзеянні Расіі ва Украіне.
Санкцыі ўведзеныя ў адносінах 11 чалавек, сярод якіх толькі 1-2 грамадзяніны Расіі, астатнія — ўдзельнікі "апалчэння" ў Данецкай і Луганскай абласцях. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, якое спасылаецца на дыпламатычныя крыніцы.
Дадатак да "чорнага спісу" будзе апублікаваны ў бліжэйшыя дні ў афіцыйным часопісе ЕС.
Нагадаем, дагэтуль пад санкцыі ЕС патрапіў 61 чалавек — грамадзяне Расіі і Украіны, якія падтрымлівалі незаконныя дзеянні Расіі ў Крыму і на Данбасе. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза, а іх актывы замарожаныя. Пашыраны спіс быў зацверджаны прадстаўнікамі 28 краін ЕС на паседжанні ў Брусэлі.
Фота — AFP