Сапраўдныя каштоўнасцi, ідэалогія, Расія і нуль рэфлексіі: якім будзе “Лістапад”

Замест свабоды творчасці на "Лістападзе" — "сапраўдныя каштоўнасныя" скрэпы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Замест свабоды творчасці на "Лістападзе" — "сапраўдныя каштоўнасныя" скрэпы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

З 4 па 11 лістапада ў Мінску пройдзе кінафестываль “Лістапад”. Да 2020 года на ім беларусы глядзелі добрае фестывальнае кіно, якое да нас прывозілі з усяго свету. У Мінску можна было пабачыць тое ж, што глядзелі на фестывалях ў Канах ці Таронта.

Але ў 2020-м улады адмянілі фестываль за дзень да адкрыцця, спаслаўшыся на пандэмію. А ў 2021 годзе Мінкульт вырашуў, што “АРТ Карпарэйшн” больш не будзе займацца арганізацый “Лістапада”, і перадаў гэту справу “Беларусьфільму”.

Мяркуючы па праграме, дзяржструктура хуценька ператварыла фестываль у калекцыю кіно для рускіх і ідэалагічных стужак, а таксама не забыла дадаць туды праваслаўнай духоўнасці. І нічога про тое, што адбываецца з беларусамі, кажа кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

Еўрарадыё разам з экспертам разбіраецца, чаго чакаць ад “Лістапада” і ці ўсё згублена.
 

Маладога і нацыянальнага кіно не будзе

Сапраўдныя каштоўнасцi, ідэалогія, Расія і нуль рэфлексіі: якім будзе “Лістапад”
Кадр з “Лістапада” 2019 года / listapad.com

Глядзім на анатацыю фільма-адкрыцця. Гэта расійскае кіно “Плакаць нельга”, дзе ювенальная паліцыя ў Скандынавіі забірае дзіця ў расіянкі. Жанчына разам з нейкім чалавекам на фуры едзе на дрэнны Захад вызваляць дзіця. З такой антызаходняй ноты і пачынаецца “Лістапад”.

Ужо другі год фестываль праводзіцца “Беларусьфільмам” пры падтрымцы Міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі. І пры падтрымцы амбасад Беларусі ў тых краінах, дзе яны яшчэ працуюць, дзе ёсць добры погляд на сітуацыю ў Беларусі. Краіны, “дружественные” Беларусі, — кажа Тарас Тарналіцкі. — І ў гэтым годзе таксама працягваецца гэтая гісторыя, але ёсць пэўныя адметнасці. У першую чаргу — знікла секцыя маладога кіно. Раней разглядалі стужкі пачаткоўцаў, якія дэбютавалі ў поўнаметражным кіно. І няма дакладна стужак ад беларускіх аўтараў.

Атрымліваецца — ні нацыянальнага, ні маладога кіно. А што з заяўкамі на ўдзел у фестывалі?

Чалавек з дырэкцыі ці з “Лістападу” вам сказаў бы, што многа заявак. Іх насамрэч было шмат. Казалі пра 1360 заявак. Гэта вельмі лёгка зразумець, таму што фестываль атрымліваў заяўкі праз анлайн-платформу, на якой размяшчаецца каля 600 фестываляў. Гэта не такая вялікая лічба, калі паразноўваць з іншымі фестывалямі. Я працаваў на фестывалі SmartFilm у 2010 гады. І прыкладна столькі ж прысылалі на гэты фестываль мабільнага кіно. А тут фестываль поўнаметражнага кіно з вялікай гісторыяй.
 

Сямейныя драмы, дух РПЦ і “Сапраўдныя каштоўнасцi”

Сапраўдныя каштоўнасцi, ідэалогія, Расія і нуль рэфлексіі: якім будзе “Лістапад”
Кадр з відэаанонсу “Лістапада” / listapad.org

Што ж у выніку выбралі? Слоган фестывалю ў 2022 годзе — “Сапраўдныя каштоўнасці”. Адпаведна, у праграме можна знайсці фільмы пра сямейныя драмы ці трагедыі, пра праваслаўную духоўнасць, ёсць і палітыка, распавядае Тарас Тарналіцкі.

Ёсць тэма вайны, але вельмі дзўная. Пра тое, што цяпер адбываецца ва Украіне ўвогуле не гаворыцца. Ёсць вайна ў сэнсе Вялікай айчыннай, безумоўна. І вельмі дзіўна, што таксама згадваецца вайна ў Косава. [Відаць] дзякуючы таму, што ўдзельнічаюць стужкі і суддзі з Сербіі.

Ёсць такія фільмы, як фільм-адкрыццё наконт ювенальнай юстыцыі. Ёсць стужка пра тое, як дрэнна жывуць бедныя дзеці ў Германіі — кожны шосты дзіцёнак мігрантаў штосьці не атрымлівае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі