Сасновіч адолела Стывенс і зраўняла лік у матчы Кубка Федэрацыі — 2:2

Сасновіч адолела Стывенс і зраўняла лік у матчы Кубка Федэрацыі — 2:2

Аляксандра Сасновіч адолела Слоан Стывенс і такім чынам зраўняла лік у тэнісным матчы фіналу Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і ЗША. Матч праходзіць у Мінску на корце “Чыжоўка-Арэны”.

Гульня паміж Сасновіч і Ственс была надзвычай напружанай: першы сэт быў за амерыканкай — 4:6, затым беларуска выйграла 6:1, а ў трэцім сэце Аляксандра здзейсніла неверагодня прарыў — адыгралася з 1:5 да 8:6, чым і забяспечыла сабе перамогу.

Першы паядынак гэтага матчу Сасновіч праграла Кока Вандэвеге — 4:6, 4:6. Затым Арына Сабаленка выйграла ў Стывенс — 6:3, 3:6, 6:4. Сёння, 12 лістапада Сабаленка прайграла Вандэвеге — 5:7, 1:6.

Такім чынам, лік матчу цяпер 2:2, а пераможца будзе вызначаны пасля парнай гульні. Сустрэнуцца пары Вера Лапко / Лідзія Марозава і Шэлбі Роджэрс / Элісан Рыске.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі