Сасновіч саступіла Вандэвеге: Беларусь прайграе ЗША ў Кубку Федэрацыі — 0:1
Беларуска Аляксандра Сасновіч прайграла амерыканцы Кока Вандэвеге ў першыя адзіночным паядынку фінальнага матчу Кубка Федэрацыі, які праходзіць на корце “Чыжоўка-Арэны”. Сасновіч саступіла ў двух сэтах — 4:6, 4:6.
Такім чынам, лік у матчы стаў 0:1 на карысць зборнай ЗША.
Амерыканка Вандэвеге, якая мае 10-е месца ў рэйтынгу WTA, спадзяецца, што яе каманда павядзе ў ліку 3:0 і ёй не спатрэбіцца гуляць парны паядынак.
Сёння таксама гуляе Арына Сабаленка і Слоан Стывенс.
12 лістапада адбудуцца яшчэ два адзіночныя паядынкі: Арына Сабаленка — Кока Вандэвеге, Аляксандра Сасновіч — Слоан Стывенс. Пасля пройдзе парная сустрэча, у якой беларускі Вера Лапко і Лідзія Марозава будуць супернічаць з амерыканкамі Элісан Рыске і Шэлбі Роджэрс.