Саюзная дзяржава гатовая прааналізаваць кошты на расійскі газ для Беларусі

Саюзная дзяржава гатовая прааналізаваць кошты на расійскі газ для Беларусі

Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі гатовая пры неабходнасці прааналізаваць кошты на газ, які "Газпрам" пастаўляе ў Беларусь. З такой заявай выступіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, які знаходзіцца ў Екацярынбургу.

"Мы гатовыя правесці аналіз. Гатовыя паглядзець на гэта разам з федэральнымі органамі ўлады, але пакуль ідзе тое, што мы называем "гандаль". Ніякіх пакуль пытанняў няма з боку гаспадарчых суб'ектаў і федэральных органаў улады. Калі будуць, мы разгледзім", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Па словах Рапоты, Саюзная дзяржава прыме ўдзел у перамовах, калі адзін з бакоў вырашыць перанесці пытанне ў юрыдычную плоскасць — прыняць нейкае пагадненне або ўнесці карэктывы. Да таго часу яна не будзе ўключацца ў перамовы, патлумачыў Рапота ўдзел Саюзнай дзяржавы ў абмеркаванні коштаў на газ.

Як стала вядома, "Газпрам" адмовіўся паніжаць кошты на газ для Беларусі. На сёння кошт газу для нашай краіны складае 132 долары за тысячу кубаметраў. Афіцыйны Мінск мяркуе, што кошт варта знізіць да 80 долараў.

“Газпрам”: Зніжаць кошты на газ для Беларусі немэтазгодна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі