САЗ вырашыла не прызначаць паслом добрай волі прэзідэнта Мугабе
Кіраўнік Сусветная арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэйесус адмяніў рашэнне прызначыць прэзідэнта Зімбабве Роберта Мугабе паслом добрай волі. Кіраўнік САЗ заявіў, што выслухаў усіх, хто занепакоіўся прызначэннем Мугабе на такую пасаду, таму вырашыў адмовіцца ад ранейшага рашэння.
93-гадовага прэзідэнта Зімбабве Роберта Мугабе, які бяззменна кіруе краінай з 1987 года, часта называюць дыктатарам і “тыранам”, абвінавачваючы ў парушэнні правоў чалавека. Калі кіраўніцтва САЗ 20 кастрычніка абвясціла аб яго прызначэнні паслом добра волі, гэта выклікала негатыўную рэакцыю з боку груп, якія займаюцца развіццём аховы здароўя. Сярод іншага яны адзначылі, што пры Мугабе была разбураная сістэма аховы здароўя ў яго краіне, перадаюць замежныя СМІ.