СБУ абвясціла ў вышук расійскага акцёра Міхаіла Парэчанкава

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук расійскага акцёра Міхаіла Парэчанкава, перадае ВВС.

У кастрычніку Служба бяспекі Украіны пачала супраць Парэчанкава крымінальная справа аб удзеле ў тэрарыстычнай дзейнасці. Нагодай сталі шырока распаўсюджаныя відэакадры, як Парэчанкаў страляе ў Данецкім аэрапорце з буйнакалібернага кулямёта. На самім расійскім акцёры пры гэтым — каска з надпісам "Прэса". Паведамлялася, што актор прыбыў у так званую "Данецкую народную рэспубліку" і страляў у бок украінскіх ваенных пазіцый.

Сам Парэчанкаў адмаўляе, што прымаў удзел у баявых дзеяннях. З яго слоў, гэта былі пастановачныя кадры, а патроны — халастыя.

Фота — ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі