СБУ забараніла ўезд ва Украіну 83 расійскім журналістам

Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд у краіну 83 расійскім журналістам. Пра гэта паведаміў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.

Паводле яго слоў, якія перадае Радыё "Свабода", 10 расійскіх журналістаў прымусова вярнулі ў Расію, 73 не пусцілі на тэрыторыю Украіны. Лубкіўскі адзначае, што ўсе рашэнні пра забарону ўезду прымаліся на падставе дастатковай інфармацыі наконт дзеянняў кожнага канкрэтнага прадстаўніка расійскіх СМІ.

Раней СБУ забараніла ўезд ва Украіну 35 супрацоўнікам расійскіх СМІ.

Па словах Лубкіўскага, антыўкраінскую кампанію вядуць цэнтральныя расійскія тэлеканалы "Первый канал", "Россия 24", "НТВ", "РТР", газеты "Известия", "Российская газета", "Московский комсомолец", "Комсомольская правда", "Коммерсант", "Взгляд", інфармацыйныя агенцтвы "РИА Новости", "ІТАР-ТАСС", "Росбалт", інтэрнэт-тэлеканалы "LifeNEWS" і "ANNANews".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі