Сенегальская прыгажуня «развяла» віцебскага будаўніка на 3000 долараў
Нават падумаць не мог 25-гадовы хлопец з Віцебска, калі вырашыў пашукаць каханне з дапамогай сайта знаёмстваў, што стане ахвярай махляроў. У ліку іншых дзяўчат ліст Андрэю даслала прыгажуня Ціна з Сенегала. Дзяўчына пісала па-ангельску, Андрэй перакладаў яе лісты з дапамогай
праграмы-перакладчыка і разглядаў фотаздымкі хударлявай негрыцяначкі з
усмешлівымі вачыма. Спачатку яму было проста цікава перапісвацца з
экзатычнай цемнаскурай дзяўчынай, потым хлопец пачаў усур’ёз шкадаваць
небараку.
Ціна расказвала яму, што ў Сенегал яна была вымушана з’ехаць з роднай Руанды, калі падчас беспарадкаў загінулі яе бацькі. Дзяўчына апынулася у чужой краіне зусім адна, без сяброў і родных. Да таго ж, па сенегальскіх законах 20-гадовая Ціна нібыта лічылася непаўналетняй і таму не магла скарыстацца спадчынай, што засталася ад бацькоў.
Неўзабаве Ціна асцярожна прызналася Андрэю, што закахалася ў яго і адзіны чалавек, якому яна здольна даверыцца — гэта менавіта ён, віцебскі хлопец. Ціна папрасіла Андрэя… зрабіцца яе апекуном і дапамагчы ў атрыманні спадчыны. Пасля яна абяцала не толькі падзяліцца з ім грашыма, але і прыехаць у Беларусь, узяць шлюб з каханым і жыць доўга і шчасліва.
Справа была за невялічкай сумай у доларах, што патрэбна было заплаціць за афармленне дакументаў. “Суперпрыз” жа, акрамя самой цемнаскурай прыгажуні, быў немаленькі — дзевяць мільёнаў долараў, што нібыта чакалі дзяўчыну ў адным з англійскіх банкаў. Ціна звязала Андрэя са сваім адвакатам, і справы пайшлі.
Спачатку ён пералічыў на нейкія рахункі ў далёкім Сенегале 120 долараў, потым яшчэ 280, потым — дзве з лішнім тысячы… Узамен хлопец атрымліваў нейкія паперы, што вельмі нагадвалі сапраўдныя дакументы аб апякунстве, далейшыя інструкцыі ад адваката і лісты аб каханні ад Ціны.
Наступную суму — ужо 6 000 долараў — хлопец павінен быў пералічыць чамусьці ў Кітай. Шасці тысяч у Андрэя, які працуе на расійскіх будоўлях вахтавым метадам, ужо не было. Хлопец пачаў падазраваць, што яго “разводзяць” і звярнуўся па дапамогу ў Першамайскі РАУС. Следчыя адразу вызначылі: махлярства!
У Віцебску гэты від махлярства, які на мове спецыялістаў завецца “нігерыйскі ліст”, зарэгістраваны ўпершыню, але ў Беларусі ўжо было некалькі падобных выпадкаў. Як расказалі ў РАУС, шанцаў вярнуць свае грошы ў Андрэя амаль што няма.
Адзінае, што ведаюць міліцыянты, — долары сапраўды былі атрыманы кімсьці ў Сенегале. Асобу таго, хто ашукаў беларуса, высветліць пакуль немагчыма.
Фота — www.afrokosy.com