Сепаратысты з усходу Украіны: Нам санкцыі ЕС не страшныя
Лідары ДНР і ЛНР упэўненыя, што санкцыі не паўплываюць на іх дзейнасць.
“Няхай гэтыя еўрачыноўнікі засунуць гэтыя санкцыі, куды хочуць. Нам яны не страшныя”, — заявіў адзін з лідараў самаабвешчанай “Луганскай народнай рэспублікі” Аляксей Чміленка.
“Калі казаць пра наша кіраўніцтва, пра нашага прэм’ер-міністра, то рахункаў і нерухомасці ў Еўропе ён не мае, яму гэтыя санкцыі не нашкодзяць”, — у сваю чаргу заявіў Андрэй Пургін, які называе сябе “віцэ прэм’ерам Данецкай народнай рэспублікі”.
У новым дадатку ў санкцыённы спіс Еўрасаюза, апублікаваным у суботу, апынуліся кіраўнік “Данецкай народнай рэспублікі” Аляксандр Барадай, яго “правая рука” Аляксандр Хадакоўскі і яшчэ дзевяць узброеных сепаратыстаў, якія дзейнічаюць у Данецкай і Луганскай абласцях, інфармуе ВВС.