Серэна Уільямс: Я прыхільніца Азаранкі

Па словах Уільямс, Вікторыя — вялікі гулец, нездарма яна перамагае на турнірах "Вялікага Шлема". "Я нумар адзін, яна нумар два. Наша саперніцтва мае на ўвазе гульні ў фіналах, што робіць яго яшчэ больш займальным. Добра, калі ёсць хтосьці, хто можа так моцна гуляць", — заявіла малодшая з сясцёр Уільямс.



Таксама яна адзначыла, што мае вельмі добрыя адносіны з Азаранкай і балее за яе на турнірах. "Я вялікая прыхільніца Вікторыі. Незалежна ад таго, ці ўдзельнічаю я ў турніры, я за яе балею. Мы з ёй сапраўды сышліся. Яна вельмі добры чалавек", — прыводзіць словы Уільямс афіцыйны сайт WTA.



Нагадаем, што напярэдадні беларуская тэнісістка выйграла ў амерыканкі фінал тэніснага турніру ў Цынцынаці. Цяжкі фінальны матч працягваўся 2,5 гадзіны.



Фота — championat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі