Сетку "Алмі" аштрафавалі за перавышэнне цэн на сацыяльна значныя тавары

Універсам "Алмі" / almi.by
Універсам "Алмі" / almi.by

Эканамічны суд Мінска аштрафаваў гандлёвую сетку "Алмі" за перавышэнне цэн на сацыяльна значныя тавары. Парушэнне выявілі спецыялісты Міністэрства антыманапольнага рэгулявання. МАРГ звярнуўся ў суд.

Суд пагадзіўся — парушэнне заканадаўства было. Яно выявілася "ў рэалізацыі тавараў, цэны на якія сфарміраваныя з перавышэннем устаноўленых упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі гранічных памераў гандлёвых надбавак", гаворыцца ў пастанове суда.

Сетку аштрафавалі на 19 тысяч 283,02 рубля. Штраф у 96 рублёў выпісалі супрацоўніку кампаніі, які адказваў за правільнасць фармавання цэн.

Нагадаем, раней МАРГ праз суд ужо штрафаваў некаторыя буйныя гандлёвыя сеткі за завышэнне цэн на гародніну, у тым ліку і "Алмі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі