Шакіру і Мобі заклікаюць байкатаваць Беларусь
Група “Free Belarus Now”, якая прадстаўляе сем’і арыштаваных беларускіх палітыкаў, заклікае зорак адмяніць канцэрты ў Мінску.
Такім чынам, беларускія дысідэнты лічаць, што любы візіт дасць Аляксандру Лукашэнку знак, што выкраданні людзей, забойствы і катаванні ў турмах КДБ з’яўляюцца прыймальнымі. Пра гэта піша брытанская газета “Independent”.
Шакіра і Мобі, спевакі, якія традыцыйна падтрымліваюць прагрэсіўныя палітычныя рухі, цягам бліжэйшых двух месяцаў павінны выступіць з канцэртамі ў Мінску. Змагары за правы чалавека заклікаюць іх адмовіцца ад гэтых планаў. Рок-гурт Deep Purple, які мае адданых прыхільнікаў у былых савецкіх рэспубліках, павінен выступіць на дзяржаўнай “Мінск-Арэне” ужо ў нядзелю”, — піша Independent.
Газета нагадвае падзеі апошніх месяцаў у Беларусі, калі больш за 700 актывістаў дэмакратычнага руху былі арыштаваныя ў часе жорсткага падаўлення апазыцыі сіламі “апошняй дыктатуры Еўропы”.