Шарапавай скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі, яна выйдзе на корт у 2017 годзе

Шарапавай скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі, яна выйдзе на корт у 2017 годзе

Спартыўны арбітражны суд у Лазане на дзевяць месяцаў скараціў дыскваліфікацыю расійскай тэнісістцы Марыі Шарапавай. Такім чынам, яна зможа выйсці на корт ужо 26 красавіка 2017 года, інфармуе РІА "Новости".

Як вядома, Шарапава была дыскваліфікаваная Міжнароднай федэрацыяй тэніса на 2 гады пасля скандалу з ужываннем мельдонія. Тэрмін дыскваліфікацыі адлічваецца з 26 студзеня 2016-га. Апеляцыю ў суд у Лазану падала сама 29-гадовая Марыя Шарапава. Прэзідэнт Федэрацыі тэніса Расіі Шаміль Тарпішчаў заявіў, што на станоўчае рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда паўплывала "бездакорная рэпутацыя Шарапавай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі