Шайгу абяцае адказаць на ўзмацненне NATO каля беларускай мяжы

Шайгу абяцае адказаць на ўзмацненне NATO каля беларускай мяжы

Расія вымушаная прымаць абарончыя меры ў адказ на тое, што NATO нарошчвае свой наступальны патэнцыял на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу 2 лістапада ў Мінску. Сёння тут праходзіць сумесная калегія міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.

"На заходніх межах Саюзнай дзяржавы ЗША і іншыя члены НАТА актыўна нарошчваюць свой наступальны патэнцыял, адкрываючы новыя базы і развіваючы ваенную інфраструктуру. Не спыняюцца спробы навязваць сваю волю іншым краінам з дапамогай эканамічнага і палітычнага дыктату, а таксама ваеннай сілы. Вядзецца адкрытая інфармацыйная вайна", — перадае interfax.by словы Шайгу.

Расійскі міністр адзначыў "высокі ўзровень двухбаковага ўзаемадзеяння і ўзгодненыя пазіцыі па асноўных праблемах глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці" паміж Беларуссю і Расіяй. Ён паведаміў, што цяпер вялікая ўвага надаецца таму, каб злучэнні і вайсковыя часці Заходняй ваеннай акругі былі забяспечаныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай. Таксама праводзяцца вучэнні і трэніроўкі па аператыўнай і баявой падрыхтоўцы.

Як мяркуе Шайгу, ваеннае супрацоўніцтва паміж Расіяй і Беларуссю актыўна развіваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі