Школьнік, які памёр у Гомелі, — спартовец, са шматдзетнай сям'і

Школьнік, які памёр у Гомелі, — спартовец, са шматдзетнай сям'і

Школьнік, які памёр сёння на перапынку паміж урокамі, займаўся спортам. Пра гэта журналістам расказалі яго прыяцелі. 

Як паведамляла Еўрарадыё, васьмікласнік гуляў у тэлефоне, і яму раптам стала кепска. Школьная медсястра выклікала хуткую, дактары 45 хвілін спрабавалі рэанімаваць хлопца. 

Паведамляецца, што трагедыя здарылася ў СШ №38 на вуліцы Валгаградскай. 15-гадовы Мікіта вучыўся ў 8 "В" класе. Разам з іншымі школьнікамі ён быў у спартовай распранальні. 

Па словах відавочцаў, у падлетка пацякла сліна і ён паваліўся. Лекары, якія прыехалі па выкліку, спрабавалі рэанімаваць яго "электрашокерам", кажуць школьнікі, але нічога не атрымалася.

Па словах прыяцеляў, у загінулага хлопца не было праблем са здароўем — ён займаўся пажарна-выратавальным спортам, штогод праходзіў медкамісію. Нядаўна Мікіта быў на спаборніцтвах і заняў першае месца.

Таксама паведамляецца, што ён са шматдзетнай сям'і — там было чацвёра дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі