"Што на мне беларускага? Толькі шкарпэткі"
Еўрарадыё цікавіцца ў мінакоў на вуліцы Карла Маркса ў Мінску, што на іх апранута беларускага.
У пачатку верасня кіраўнік Беларусі паскардзіўся, што беларусы купляюць вопратку за мяжой. І нават прапанаваў увесці збор у 100 долараў для тых, хто набывае вопратку у Польшчы і Літве.
"Нашы людзі сёння, якія нас усё крытыкуюць — бедная, жабрацкая краіна, а да 3 мільярдаў долараў вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем. Дык вось, я даўно даручыў: аж да таго, што з'язджаеш за межы краіны па гэтае барахло, заплаці пошліну".
Ці носяць беларусы беларускае, глядзіце ў нашым апытанні.