Сіноптыкі: Такі ўраган, які абрынуўся на Маскву, Беларусі не пагражае

Сіноптыкі: Такі ўраган, які абрынуўся на Маскву, Беларусі не пагражае

Такі ўраган, які абрынуўся на Маскву, Беларусі не пагражае. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ распавяла сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Кацярына Сумак. Паводле яе слоў, цыклон аддалены ад нашай краіны, таму яго ўплыў адчуваецца мала. “У бліжэйшыя дні такіх прыродных катаклізмаў, як здарыўся ў Маскоўскай вобласці, у Беларусі чакаць не варта”, — сказала сіноптык.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Маскве падчас урагану загінулі 11 чалавек, дзясяткі атрымалі траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі