Сірыйскія ўлады прызналі "легітымнымі" патрабаванні сваіх апанентаў

У прыватнасці, урад разгледзіць магчымасць зняцця рэжыму надзвычайнага становішча, якое дзейнічае ў краіне цягам апошняга паўстагоддзя. Сірыйскае кіраўніцтва таксама мае намер зняць бар'еры для працы розных палітычных партый, прыняць новы закон аб свабодзе СМІ.

Дарадца прэзідэнта Сірыі Бусайна Шаабан, выступаючы па тэлебачанні, прызнала, што масавыя выступы, якія працягваюцца апошнімі днямі ў паўднёвым горадзе Дараа, маюць падставы, а патрабаванні, якія высоўваюцца дэманстрантамі, легітымныя. Яна таксама заявіла, што апісваць удзельнікаў пратэстаў як "бандытаў" было б некарэктна.

Ад імя прэзідэнта і ўрада дарадца выказала сваякам і блізкім загінулых у час разгону маніфэстацыяў і паабяцала, што адказныя за праліццё крыві панясуць пакаранне.

Усе гэтыя заявы былі зробленыя напярэдадні пятніцы 25 сакавіка, на якую сірыйцы, незадаволеныя дзеючымі ўладамі, прызначылі чарговую акцыю пратэсту, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі