Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы блізкая да крытычнай

З раніцы 31 студзеня польскія мытнікі амаль поўнасцю перасталі працаваць на буйным памежным пераходзе велікагрузнай тэхнікі на пункце пропуску "Казловічы". Яшчэ ўчора сітуацыя, здавалася, стабілізавалася, і машыны пайшлі на тэрмінал. Кіроўцы кажуць, што за ноч чарга прасунулася амаль на пяць кіламетраў. Але з раніцы, пасля таго, як перамовы мытнікаў з урадам былі сарваныя, стала відавочна, што страйк працягнуты на невядомы тэрмін. Наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў цяпер знаходзіцца на пункце пропуску “Казловічы”. Вось што ён паведамляе:

- Зранку плынь аўтамабіляў скончылася. З дзесяці гадзін раніцы мяжу пераехалі толькі некалькі фур. Іх кіроўцы распавядаюць, што на тым баку ў чарзе ствараюцца ініцыятыўныя группы няголеных, галодных і злых кіроўцаў фураў, якія збіраюцца накіраваць свае машыны ў бок Варшавы па асноўных магістралях Польшчы і перакрыць яе з усіх бакоў.

З польскага боку ў Беларусь прыязджаюць змучаныя, але шчаслівыя людзі. Усе яны адстаялі на дарозе па пяць-шэсць сутак. Кіроўцы распавядаюць, што на мяжы ніхто ўжо не размаўляе пра тавары, якія могуць хутка сапсавацца, спасылаючыся на тое, што шмат чаго ўжо сапсавалася, дый супрацоўнікі мытні кіроўцам фур з такім таварам ніякіх прэференцый не аддаюць.

З беларускага боку жадаючых ехаць у Польшчу амаль няма. Пустым стаіць пераход "Варшаўскі мост", рушылі пехатой у Брэст кіроўцы, якія пакінулі на паркінгу ля тэрмінала свае фуры. Ходзяць чуткі, што адзіным шляхам у Польшу наўпрост застаецца чыгунка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі