Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы нармалізавалася, чэргаў няма

Сітуацыя на беларуска-польскй мяжы, якая абвастрылася ў сувязі са страйкам польскіх мытнікаў, нармалізаваная.
Пра гэта паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, гэта адбылося дзякуючы пераразмеркаванню транспартных патокаў з пунктаў пропуску "Варшаўскі мост" і "Казловічы" на гродзенскі і ашмянскі напрамкі. Па інфармацыі Цішчанкі, у пятніцу беларуска-польскую мяжу здолелі праехаць толькі 300 адзінак транспарту, у той час як звычайна мяжу пераязджае каля 1000 аўтамабіляў.

Як паведаміў прадстаўнік памежнага камітэта, на дадзены момант чэргаў на беларускай тэрыторыі няма.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі