Скардзіна — на 10-м месцы ў гонцы пераследу ў Эстэрсундзе

Скардзіна — на 10-м месцы ў гонцы пераследу ў Эстэрсундзе

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 10-е месца ў гонцы пераследу, якая праходзіла ў шведскім Эстэрсундзе ў рамках чарговага этапу Кубка свету. Наша суайчынніца змагла ўтрымацца ў дзясятцы наймацнейшых пасля спрынту, дзе паказала 8-ы вынік.

Пасля першага агнявога рубяжа Надзея выйшла на 5-е месца, аднак не змагла канкураваць з лідарамі ў хуткасці, да таго ж прамахнулася на апошняй стральбе. Гэта не дазволіла нашай спартсменцы паказаць вышэйшы вынік.

Перамагла ў пас’юце чэшка Габрыэла Каўкалава, другое месца ў Лауры Дальмаер з Нямеччыны, на трэцім месцы — Даратэя Вірэр з Італіі.

Іншыя прадстаўніцы Беларусі занялі ў гэтай гонцы такія месцы: Ірына Крыўко — 15-е, Надзея Пісарава — 42-е, Дар’я Юркевіч — 51-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі