Скардзіна заняла 6-е месца ў біятлоннай гонцы пераследу ў Эстэрсундзе

Скардзіна заняла 6-е месца ў біятлоннай гонцы пераследу ў Эстэрсундзе

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 6-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе. Наша спартсменка чыста адстралялася на ўсіх агнявых рубяжах, але прайграла па хуткасці і саступіла пераможцы 1 хвіліну 19 секунд.

Ірына Крыўко, якая на старце займала 53-е месца, у выніку ўзнялася на 22-і радок — яна мела толькі адзін промах на другім агнявым рубяжы. Дар’я Юркевіч заняла 47-е месца, а Надзея Пісарава — 48-е.

Дар’я Домрачава ў гонцы пераследу не ўдзельнічала, бо на спрынце сышла з дыстанцыі.

Перамогу ў пас’юце атрымала немка Дэніз Херман, якая стартавала першай. На другім месцы францужанка Жусцін Брайзас, на трэцім — нарвежка Мартэ Олсбю.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі