Сквер за Чырвоным касцёлам у Мінску назавуць у гонар Эдварда Вайніловіча
Сквер за Чырвоным касцёлам у Мінску назавуць у гонар Эдварда Вайніловіча. Такую ініцыятыву падтрымалі сябры камісіі па названні і пераназванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска, піша sb.by
Вядомы грамадскі дзеяч і мецэнат Эдвард Вайніловіч ахвяраваў сродкі на будаўніцтва каталіцкага храма пасля страты сына і дачкі — касцёл быў узведзены ў гонар Святых Сымона і Алены, нябесных апекуноў яго дзяцей.
Вайніловіч таксама ўвайшоў у гісторыю іншымі дабрачыннымі справамі: пасля 1905 года ён актыўна падтрымліваў адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры і фінансаваў выданне літаратуры на беларускай мове.