Славуты біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален трэніруецца ў "Раўбічах" (фота)
У спартыўным комплексе "Раўбічы" трэніроўкі праводзіць васьміразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Уле-Эйнар Б'ёрндален. Там славуты нарвежац ладзіць майстар-клас для будучых удзельнікаў "Гонкі легендаў", інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, 17 чэрвеня ён згуляў вяселле з не менш вядомай беларускай Дар'яй Домрачавай. У сёлетнім кастрычніку яны чакаюць нараджэння дзіцяці.