Следчы камітэт: Прычынай пажару ў мінскай кватэры быў не выбух
Удзень 10 ліпеня на Герасіменкі, 23 у сталіцы гарэла аднапакаёвая кватэра на 8-м паверсе, там загінула жанчына.
Некаторыя відавочцы казалі карэспандэнту Еўрарадыё, што чулі "хлапок" альбо "выбух". Аднак, як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт, у следчых няма падставаў меркаваць, што прычынай пажару быў выбух.
"На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група са складу супрацоўнікаў упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску, Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў, — цытуе БЕЛТА словы прадстаўніка Следчага камітэта. — Аглядаецца месца здарэння і цела загінулай жанчыны. Устаноўлена, што гэта гаспадыня кватэры. Ніхто з апытаных (на дадзены момант) сведкаў не чуў хлапка, характэрнага для выбуху".
Аднак канчатковую ацэнку таго, што адбылося, а таксама прычыну пажару абяцаюць агучыць пасля заканчэння працы аператыўна-следчай групы.
Фота, відэа і анлайн з месца здарэння на вуліцы Герасіменкі