Відэа з кватэры на мінскай вуліцы Герасіменкі, дзе быў пажар

Некаторыя відавочцы казалі карэспандэнту Еўрарадыё, што чулі "хлапок" альбо "выбух". Аднак, як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт, у следчых няма падставаў меркаваць, што прычынай пажару быў выбух.

Канчатковую ацэнку таго, што адбылося, а таксама прычыну пажару абяцаюць агучыць пасля заканчэння працы аператыўна-следчай групы.

Фотарэпартаж, відэа і анлайн з месца здарэння

Як паведамляе прэс-служба МНС, муж загінулай (1932 года нараджэння) у момант пажару "знаходзіўся па іншым адрасе".
 

У далучаным гукавым файле — каментар Еўрарадыё прэс-сакратара МНС Беларусі Віталя Навіцкага.

Фота — МНС, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі