Здарэнне ў жылым доме ў Мінску, загінула жанчына (фота, відэа)
Відавочцы: Ахвяра за некалькі імгненняў да "хлапка" сама разбіла шкло ў вакне, яна прасіла аб дапамозе.
Відэа з кватэры на мінскай вуліцы Герасіменкі, дзе быў пажар
20.41. Следчы камітэт: Прычынай пажару ў мінскай кватэры быў не выбух
Некаторыя відавочцы казалі карэспандэнту Еўрарадыё, што чулі "хлапок" альбо "выбух". Аднак, як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт, у следчых няма падставаў меркаваць, што прычынай пажару быў выбух.
"На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група са складу супрацоўнікаў упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску, Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў, — цытуе БЕЛТА словы прадстаўніка Следчага камітэта. — Аглядаецца месца здарэння і цела загінулай жанчыны. Устаноўлена, што гэта гаспадыня кватэры. Ніхто з апытаных (на дадзены момант) сведкаў не чуў хлапка, характэрнага для выбуху".
Аднак канчатковую ацэнку таго, што адбылося, а таксама прычыну пажару абяцаюць агучыць пасля заканчэння працы аператыўна-следчай групы.
17.51. МНС: Папярэдняй версіі здарэння ў жылым доме ў Мінску пакуль няма
10 ліпеня каля 15-й гадзіны на вуліцы Герасіменкі, 23 на восьмым паверсе гарэла кватэра. У ёй знайшлі труп жанчыны.
Вось што Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі:
"Паўтараем, што было паведамленне аб пажары, ніякіх паведамленняў пра выбух на 101 не паступала. Паводле сведчання нашых работнікаў, якія былі на месцы працавалі, гэта быў пажар, на якім загінула жанчына. Прычына і абставіны высвятляюцца. Крыху пазней, калі будзе нейкая папярэдняя версія, выставім на сайт".
17.15. Па словах некаторых відавочцаў, за некалькі імгненняў да выбуху жыхарка кватэры сама разбіла шкло і прасіла аб дапамозе.
16.15. На месцы здарэння працуюць эксперты. Афіцыйных каментароў пакуль ніхто не дае. Труп загінулай ляжыць на пляцоўцы ў пад'ездзе дома, паведамляе з месца здарэння карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі.
16.10. Вось што распавяла Еўрарадыё Марына, якая жыве ў суседнім пад'едзе:
"Выбух прагрымеў а 15-й гадзіне. Я ў гэты час сядзела дома, глядзела тэлевізар. Пачула гучны хлапок, зазвінела шкло, пасыпалася. Моцны ўдар, штуршок адчуваўся па ўсяму дому. Я выбегла паглядзець на блакон, што адбывецца. З суседняга пад'езда з вокнаў балкона валіў белы дым, а потым — чорны. Было вельмі страшна, я спалохался...
Пазваніла мужу і ўцякла з кватэры на вуліцу. Выбегла — там ужо бюлі пажарныя. Пажар хутка патушылі".
Фота — Еўрарадыё
***
16.00. Каля 9-павярховага дома знаходзяцца каля шасці пажарных машын, некалькі "хуткіх" . Дыму ўжо няма, паведамляе карэспандэнт Алесь Пілецкі.
***
Першым пра гэта ў твітары напісаў Анатоль Хвайніцкі, які жыве ў гэтым доме. У вокнах балкона на 8-м паверсе выбітыя шыбы, ішоў дым. Мінчук змясціў і фота.
Каля дома сабраўся натоўп людзей. Людзі выказвалі меркаванне, што нешта выбухнула. Нібыта, у кватэры адбыўся "хлапок".
Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар сталічнай МНС Віталь Дэмбоўскі, на месцы ўжо працуюць выратавальнікі. Пры тушэнні ўзгарання знайшлі труп жанчыны. Пра прычыны пажару пакуль нічога невядома.
Фота — instagram.com
Фота — Еўрарадыё