СМІ: 400 кг какаіну знайшлі ў дыппошце расійскай амбасады ў Аргенціне

СМІ: 400 кг какаіну знайшлі ў дыппошце расійскай амбасады ў Аргенціне

У дыпламатычнай пошце расійскай амбасады ў Аргенціне выявілі амаль 400 кілаграмаў какаіну, паведамляе радыёстанцыя "Эхо Москвы" са спасылкай на аргенцінскія СМІ. Груз, адрасаваны ў амбасаду, быў схаваны ў 12 валізках. 

Пазней неназваная крыніца ў расійскім МЗС паведаміла ў СМІ, што Расія і Аргенціна разам правялі аперацыю па барацьбе з наркатрафікам. У аргенцінскіх газетах з'явілася інфармацыя, што ў абедзвюх краінах па гэтай справе затрыманыя шэсць чалавек. 

СМІ Буэнас-Айрэса пішуць, што расійскі амбасадар паведаміў пра падазроныя сумкі яшчэ ў снежні 2016 года, але інфармацыя не абнародвалася ў інтарэсах следства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі