СМІ: Дзясяткі расійскіх танкаў зноў прарваліся праз мяжу ва Украіну

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на журналіста Рамана Бачкалу, які, у сваю чаргу, атрымаў інфармацыю ад украінскіх памежнікаў і байцоў добраахвотніцкіх батальёнаў. З боку Расіі ўварваліся 30 танкаў, бронетэхніка і вайскоўцы, колькасць якіх невядомая. Яны ўжо прарваліся, як мінімум, на 8 кіламетраў углыб украінскай тэрыторыі, занялі 6 памежных вёсак (Маркіна, Шчарбак, Розы Люксембург ды іншыя).

Расіяне ўстанаўліваюць блок-пасты, пакідаючы на кожным па 3 танкі і 2 БТР, узвод салдат. Пасля гэтага асноўныя сілы прасоўваюцца далей. За імі з боку Расіі ўвайшлі прадстаўнікі так званай "ДНР", якія супакойваюць мясцовае насельніцтва.

Украінскія вайскоўцы адступаюць — іх абстрэльвае артылерыя і "Грады". Баі, нібыта, ужо ідуць каля Новаазоўска. Аднак пазней украінскія сілавікі абверглі гэтую інфармацыю. Аказваецца, вайсковая калона сапраўды існуе, але мяжу яна не пераходзіла.

Нагадаем, учорашняя атака расійскай бранятэхнікі была адбітая з дапамогай украінскай авіяцыі і артылерыі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі