СМІ: Кіраўнік ДНР узнагародзіў намесніка кіраўніка Генштаба Расіі

СМІ: Кіраўнік ДНР узнагародзіў намесніка кіраўніка Генштаба Расіі

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка ўзнагародзіў гадзіннікам “за важкі асабісты ўнёсак ў станаўленне і развіццё” ДНР чалавека на імя Сяргей Юр’евіч Істракоў — так клічуць намесніка кіраўніка Генштаба Узброеных сіл Расіі.

Дакумент аб узнагароджанні з’явіўся на сайце ДНР і яго заўважылі ў Твітэры.

Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны называе Сяргея Істракова “асабісты адказным а вядзенне баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны”. У ведамстве мяркуюць, што ў 2014 годзе, калі ён выконваў абавязкі галоўнакамандуючага Сухапутных войскаў РФ, то “непасрэдна адказваў за іх гатовасць да выканання задачаў на тэрыторыі Украіны”, піша meduza.io

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі