Сотні гродзенцаў танчылі на флэшмобе (фота)
14 чэрвеня Гродна ператварыўся ў “танцуючы горад”.
Менавіта тут сотні гараджан змаглі паспрабаваць сябе ў розных танцавальных напрамках цалкам бясплатна.
Спачатку “профі танпляцовак” правялі для ўдзельнікаў флэшмобу майстар-класы па ірландскіх і ўсходніх танцах, хіп-хопу, сальсе, фанку и г.д. Тут сябе паспрабаваў “і стары, і малы” — гараджане ад пяці да дзевяноста гадоў.
Пасля чаго майстры паказалі “клас” на Савецкай плошчы і аднайменнай пешаходнай вуліцы. Прафесіяналы танцавалі сучасныя, сярэднявечныя, лацінаамерыканскія, ўсходнія і народныя танцы.
Скончыўся “танцавальны” дзень маштабным флэшмобам, дзе ўсе танцавалі танец, вывучаны раней на майстар-класах або загадзя ў інтэрнэце.