Спецслужбы сарвалі рок-канцэрт у Мастах
У Мастах спецслужбамі сарвана правядзенне канцэрта віцебскага гурта “Паўночны Воўк”, на якім ён мусіў прэзентаваць сваю новую беларускамоўную праграму.
Канцэрт арганізавалі актывісты арганізацый “Руху “За Свабоду” і “Правага Альянсу”. Былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні і запрошаны прыхільнікі творчасці музычнага калектыву з Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Гродна, Шчучына і Мастоў.
Аднак 8 красавіка на аднаго з музыкаў гурта выйшлі прадстаўнікі спецслужбаў і настойліва “парэкамендавалі” адмовіцца ад удзелу ў канцэрце ў Мастах.
Падчас гутаркі былі агучаныя магчымыя варыянты развіцця падзей: затрыманне выступоўцаў, “сілавое накрыццё” мерапрыемства АМАПам і спецслужбамі з далейшай “распрацоўкай” людзей датычных да канцэрту, магчымыя правакацыі.
У выніку арганізатарамі было прынятае рашэнне аб пераносе мерапрыемства на нявызначаны тэрмін.
“Мы спадзяемся, што такія інцыдэнты застануцца адзінкавымі, а не стануць заканамернасцю ўціску беларускай культуры” – паведаміў Еўрарадыё рэгіянальны каардынатар “Руху “За Свабоду” ў Гродзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк.