Спецыяліст: У Беларусі нашэсце баброў, 50% трэба ліквідаваць
На сённяшні дзень у нашай краіне іх каля 75 тысяч. Гэта ўдвая больш за дапушчальную норму.
Прычым штогод баброў становіцца больш на 3-4%. Гэтыя звесткі агучыў кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Рыгор Янута.
Паводле яго слоў, у апошнія гады бабры сталі сур'ёзнай праблемай, асабліва для вяскоўцаў. З-за плацін, якія яны будуюць, нярэдка парушаецца праца меліярацыйных сістэмаў, затапляюцца палі, гаспадарчыя пабудовы, а часам імі парушаюцца дамбы.
Спецыяліст перакананы, што, каб мінімізаваць шкоду, трэба прымаць захады па скарачэнні колькасці баброў на 50%. Аднак для гэтага трэба зацікавіць паляўнічых, зрабіць здабычу бабра рэнтабельнай, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, што апошнім часам былі зафіксаваныя некалькі выпадкаў нападу баброў на людзей, пад Камянцом загінуў мужчына.