Справа пінчука, які выкінуўся з акна, на кантролі міністра унутраных справаў
Справа 20-гадовага жыхара Пінска, які выкінуўся з акна гараддзела міліцыі і загінуў, узятая на кантроль міністрам унутраных справаў Уладзімірам Навумавым. Ён загадаў кіраўніцтву абласной міліцыі вывучыць абставіны здарэння. Нагадаем, што 22 студзеня малады хлопец, які быў затрыманы, нібыта, за скрадзены «мабільнік», выкінуўся з акна службовага кабінета следчага.
У яго кішэні знайшлі перадсмяротную запіску. Паводле словаў Навумава, падобны выпадак летась адбыўся і ў Бярозе.
Калі будзе ўстаноўленая віна супрацоўнікаў міліцыі, пакаранне панясуць не толькі яны, але і іх начальнікі, заявіў міністр.