Справу Дар'і Лосік перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд
Дар'я Лосік / svaboda.org
У пракуратуру для накіравання ў суд перадалі справ Дар'і Лосік, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
У чым дакладна яе абвінавачваюць, пакуль невядома. Сілавікі казалі, што затрымалі яе за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК).
Дар’ю Лосік затрымалі раніцай 18 кастрычніка. Нагодай для затрымання стала інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат", які ўлады лічаць "экстрэмісцкім".
Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.
30 лістапада Дар'я Лосік адзначыла за кратамі свой дзень нараджэння — ёй споўніўся 31 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.