Спрынт у Рупольдынгу выйгралі нарвежскія біятланісты

Спрынт у Рупольдынгу выйгралі нарвежскія біятланісты

У нямецкім Рупольдынгу 8 студзеня пачаўся чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне. Першым спаборніцтвам стала мужчынская спрынтарская гонка.

Першым дыстанцыю ў 10 км з двума агнявымі рубяжамі пераадолеў нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо з вынікам 21 хв. 57,5 сек. Толькі на 3 секунды ад яго адстаў яго старэйшы брат Тар'е Бо. Трэцяе месца заняў Эміл-Хегле Свендсэн (7,6 сек.). Усе прызёры ні разу не прамахнуліся на стрэльбішчы.

Чацвёртым фінішаваў лідар агульнага заліку француз Мартэн Фуркад (10,9 сек.; 1 промах). Сярод беларускіх біятланістаў найлепшы вынік паказаў Уладзімір Чапелін — 35-е месца (1 хв. 33,9 сек.; 2 промахі), следам за ім фінішаваў Сяргей Бачарнікаў (1 хв. 34,8 сек.; 0 промахаў).

Агулам на старт выйшлі 102 біятланісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі