Спрынт выйграў Бё, лепшы з беларускіх біятланістаў на 47-м месцы

Спрынт выйграў Бё, лепшы з беларускіх біятланістаў на 47-м месцы

20 снежня ў Нове-Места ў Чэхіі стартаваў трэці этап Кубка свету па біятлоне. Спрынт у мужчын на 10 кіламетраў выйграў нарвежац Ёханес Бё, за ім фінішыравалі Аляксандр Логвінаў з Расіі і Марцін Пансілуома са Швецыі. Беларускія біятланісты паказалі наступныя вынікі: Дзмітрый Лазоўскі — 47-е месца, Раман Ялетнаў — 49-е, Віктар Крыўко — 72-е, Антон Смольскі — 81-е. У гонку пераследу адабраліся толькі Лазоўскі і Ялетнаў.

Як вядома, на трэцім этапе ў беларускай зборнай няма Уладзіміра Чапеліна і Сяргея Бачарнікава, якіх адправілі на Кубак IBU.

Спрынт у жанчын пройдзе ў пятніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі