Спрынт выйграў нарвежац Бё, беларус Бачарнікаў — 13-ы

Спрынт выйграў нарвежац Бё, беларус Бачарнікаў — 13-ы

У чацвер у фінскім Канціялахці стартаваў другі этап Кубка свету па біятлоне. Мужчынскі спрынт выйграў нарвежац Тар'ей Бё — 24.03,7, без промахаў. На другім месцы Арнд Пайфер з Германіі — +13,9, без промахаў, на трэцім — нарвежац Ёханэс Бё (брат пераможцы) — +29,4, адзін промах.

Найлепшым сярод беларусаў быў Сяргей Бачарнікаў, які заняў 13-е месца — +57,6. У яго не было промахаў на двух агнявых рубяжах.

Максім Верабей быў 19-м (+1.10,8, адзін промах), Антон Смольскі — 35-м (+1.36,6, два промахі), Дзмітрый Лазоўскі — 59-м (+2.25,1, тры промахі), Раман Елетнаў — 77-м (+3.02,5, чатыры промахі). Агулам у спрынце паўдзельнічалі 105 спартсменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі