Стала вядома, хто ў Беларусі зарабляе больш за 1,5 млрд долараў

Стала вядома, хто ў Беларусі зарабляе больш за 1,5 млрд долараў

16 кастрычніка на сумесным пасяджэнні калегій Камітэта дзяржкантроля і Генпракуратуры абмеркавалі меры па спыненні ў Беларусі неабгрунтаванага пасярэдніцтва і выкананне заканадаўства ў сферы закупак. На нарадзе была агучана галоўная задача — спыненне неабгрунтаванага пасрэдніцтва яшчэ на ранняй стадыі. Што да сістэмы закупак, то яна павінна быць "зразумелай, празрыстай, адкрытай і свабоднай ад нядобрасумленных пасярэднікаў".

"Калі аблічбаваць маштабы неабгрунтаванага пасярэдніцтва ў нашай краіне, то гэта каля 3% ВУП,гаварыў кіраўнік КДК Леанід Анфімаў. — У кішэнях дзялкоў асядае больш за 1,5 млрд долараў. Гэтыя грошы для краіны не лішнія. Калі б яны пайшлі на добрыя мэты, то эканоміка, вядома, падвысіла б сваю эфектыўнасць".

Факты незаконнага пасярэдніцтва кантралёры выявілі "практычна ва ўсіх сферах гаспадарчай дзейнасці". У студзені-верасні 2019-га было зафіксавана 73 такія злачынствы. Больш падрабязна можна паглядзець тут.

Пры гэтым Анфімаў мяркуе, што ад пасярэднікаў цалкам адмаўляцца нельга. У некаторых выпадках з імі больш выгадна працаваць, чым непасрэдна з вытворцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі