Стала вядома, калі будуць судзіць самага маладога мільянера Польшчы
Прадпрымальнік Пётр Кашубскі ўцёк, але быў арыштаваны і адпраўлены ў Варшаву / Agencja Gazeta
На 29 верасня прызначаная дата першага слухання па справе Пятра Кашубскага — яго будуць судзіць у Варшаве за ўхіленне ад выплаты падаткаў, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Журналісты празвалі Кашубскага "самым маладым польскім мільянерам". У 2013 годзе, калі Пятру споўніўся 21 год, ён зарабіў мильёны на продажы адбельвальнік для зубоў WhiteTime. Пазней Кашубскі адкрыў клініку эстэтычнай медыцыны і заняўся іншай справай — продажам харчовых дабавак і тавараў для пахудання.
У 2015 годзе бізнесам Кашубскага зацікавіліся следчыя. Па іх версіі, Кашубскі разам са сваім дзелавым партнёрам падмануў сотні тысяч чалавек. Некаторыя з тавараў, якімі ён гандляваў, былі малаэфектыўнымі і нават шкоднымі для здароўя.
Кашубскага таксама падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у 2014-2015 гадах. У выніку дзяржбюджэт панёс страты болей чым на 3 мільёны злотых (больш за 1,9 мільёна рублёў).
Прадпрымальнік збег з краіны, але быў арыштаваны ў Вене (Аўстрыя) і экстрадыраваны ў Польшчу. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў і вялікі штраф.
Кашубскі сваёй віны не прызнае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.